Для афармлення электроннага звароту абярыце патрэбную форму:
-
Звяртаем увагу на тое, што 2 студзеня 2023 года ўступаюць у сілу змены, унесеныя ў артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". У сувязі з гэтым падача электронных зваротаў будзе магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інтэрнет-рэсурсу https://обращения.бел
ПАРАДАК ПАДАЧЫ І РАЗГЛЯДУ ЭЛЕТРОННЫХ ЗВАРОТАЎ
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, ва ўстанове аховы здароўя «Мінскі абласны скурна-венералагічны дыспансер» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Электронны зварот ва установу аховы здароўя «Мінскі абласны скурна-венералагічны дыспансер» можа быць накіраваны праз рубрыку ”Электронныя звароты“ шляхам запаўнення формаў: ”Для грамадзян Рэспублікі Беларусь“, ”Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў“. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове. Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- сутнасць звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
- поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; сутнасць звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна цi месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.
Да электронных зваротаў, якія накіроўваюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Адозва электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накiравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
У выпадку, калі накiраваныя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд выкладзеных пытанняў, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накiравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты:
- якія выкладзены не на беларускай або не на рускай мове;
- у якіх не названа прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- у якіх адсутнiчае поўная назва юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- тэкст якіх не паддаецца чытанню;
- у тэксце якіх маюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы цi выразы;
- якiя падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- якiя ўтрымліваюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі ўстанове аховы здароўя «Мінскі абласны скурна-венералагічны дыспансер»;
- па якiх прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- па якiх пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- па якiх з заяўніком спынена перапіска.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнiком у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.